У Кобрынскім раёне на паляванні загінуў 35-гадовы мужчына. 21.by

У Кобрынскім раёне на паляванні загінуў 35-гадовы мужчына

13.09.2016 16:52 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: gotowall.com

Падчас палявання ў Кобрынскім раёне Брэстчыны загінуў мужчына. Пра гэта ў каментары БЕЛТА распавёў начальнік Брэсцкай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету Дзмітрый Крываблоцкі.

Трагічнае здарэнне адбылося каля вёскі Плянта прыкладна поўначы 12 верасня. Пяцёра паляўнічых пайшлі ў кукурузнае поле паляваць на дзіка. 57-гадовы мужчына без папярэджання зняўся з адведзенага яму месца для стральбы, выйшаў з бяспечнай зоны і стрэліў карцеччу ў жывёлаў, якія прабягалі міма. Пры гэтым ён параніў свайго 35-гадовага таварыша: шрот трапіў яму ў раён сэрца.

Калегі на сваім транспарце паспяшаліся адвезці параненага ў лякарню. Аднак мужчына памёр па дарозе.

Праверкай гэтага здарэння займаецца Кобрынскі раённы аддзел Следчага камітэта. Дарэчы, за апошні час на Брэстчыне гэта ўжо трэцяя такая трагедыя.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: gotowall.com Падчас палявання ў Кобрынскім раёне Брэстчыны загінуў мужчына. Пра гэта ў каментары БЕЛТА распавёў начальнік Брэсцкай міжраённай інспекцыі аховы...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика