У Лельчыцкім раёне загарэўся цэх дрэваапрацоўкі прыватнага прадпрыемства (фота)
15.09.2016 11:58
—
Разное
|
Фота: mchs.gov.by 14 верасня апоўдні ратавальнікі гарадскога пасёлку Лельчыцы на Гомельшчыне атрымалі паведамленне, што гарыць дах цэха дрэваапрацоўкі. Як інфармуе Пажар узнік у цагляным будынку 2001 года пабудовы, вышынёй 6 метраў. У цэху адбываюцца сталярныя працы, а таксама захоўваецца гатовая прадукцыя. У змене працуюць чатыры чалавекі, але на момант пажару на месцы былі тры работнікі. Яны выйшлі з памяшкання самі яшчэ да прыбыцця ратавальнікаў. Пацярпелых пры здарэнні няма. Побач з цэхам на тэрыторыі прадпрыемства размяшчаюцца піларама, навес для захоўвання гатовай прадукцыі, цэх распілоўкі і апрацоўкі граніту, мастацкі цэх, адміністрацыйна-бытавы корпус. Ратавальнікі лакалізавалі пажар за 20 хвілінаў, цалкам справіцца з агёнм ім удалося за гадзіну. Пажар знішчыў дах і столь у цэху, пашкодзіў восем дрэваапрацоўчых станкоў і гатовую прадукцыя. Прычына пажару высвятляецца. Мяркуецца, што агонь мог узнікнуць з-за кароткага замыканне электраправодкі і парушэння правілаў эксплуатацыі цеплагенеруючых прыладаў і агрэгатаў. Дарэчы, ратавальнікі адзначаюць, што падчас апошняй супрацьпажарнай праверкі ў дрэваапрацоўчым цэху на электрычных свяцільнях не было зачыненых плафонаў, а ацяпляльная печка была з расколінамі. Цяпер прадпрыемства падлічвае шкоду. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: mchs.gov.by 14 верасня апоўдні ратавальнікі гарадскога пасёлку Лельчыцы на Гомельшчыне атрымалі паведамленне, што гарыць дах цэха дрэваапрацоўкі. Як інфармуе...
|
|