Пад Быхавам аўтамабіль знёс бетонны слуп лініі электраперадач (фота). 21.by

Пад Быхавам аўтамабіль знёс бетонны слуп лініі электраперадач (фота)

19.09.2016 11:38 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: mchs.gov.by

У ноч на 19 верасня ў Быхаўскім раёне каля вёскі Перакладавічы "Мерсэдэс-190" урэзаўся ў бетонны слуп лініі электраперадач. Як інфармуе прэс-служба МНС, здарэнне адбылося каля 3.30 ночы.

У аўтамабілі былі 28-гадовы кіроўца і пасажыр. Пасажыр змог выбрацца з аўто самастойна да прыбыцця ратавальнікаў, а кіроўца апынуўся заблакаваным.

Ратавальнікі дэблакавалі кіроўцу. З траўмамі рознай ступені цяжкасці медыкі шпіталізавалі яго ў Быхаўскую цэнтральную раённую лякарню.

Акалічнасці ДТЗ высвятляюць супрацоўнікі ДАІ Быхаўскага РАУС.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: mchs.gov.by У ноч на 19 верасня ў Быхаўскім раёне каля вёскі Перакладавічы "Мерсэдэс-190" урэзаўся ў бетонны слуп лініі электраперадач. Як інфармуе прэс-служба МНС,...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика