У Столінскім раёне лясны пажар тушылі два верталёты МНС. 21.by

У Столінскім раёне лясны пажар тушылі два верталёты МНС

20.09.2016 14:46 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: bigmir.net

Ратавальнікам у Столінскім раёне Брэстчыны давялося змагацца з буйным лясным пажарам, перадае прэс-служба МНС.

Паведамленне пра пажар прыйшло каля 13-й гадзіны 19 верасня. На тэрыторыі Кашара-Альманскага лясніцтва Столінскага лясгасу каля вёскі Атвержычы загарэлася трава і кусты на плошчы 10 га. Пажар узнік на забалочанай мясцовасці, таму дабрацца да яго было складана. Змагацца з агнём адправіліся дзве пажарныя машыны і 20 чалавек. Акрамя таго два верталёты МІ-8, якія належаць МНС, правялі 52 скіды вады. На раніцу 20 верасня ліквідацыя пажару працягваецца.

Агулам за суткі з 6-й гадзіны 19 верасны да 6-й гадзіны 20 верасня ратавальнікі ліквідавалі адзін лясны пажар на плошчы 0,03 га, шэсць тарфяных пажараў на агульнай плошчы 1,132 га, а таксама пяць загаранняў травы і хмызняку.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: bigmir.net Ратавальнікам у Столінскім раёне Брэстчыны давялося змагацца з буйным лясным пажарам, перадае прэс-служба МНС. Паведамленне пра пажар прыйшло каля...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика