Знойдзены мёртвым апазіцыянер Томас Якавіцкі. Магчыма, ён быў забіты. 21.by

Знойдзены мёртвым апазіцыянер Томас Якавіцкі. Магчыма, ён быў забіты

25.09.2016 15:56 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: svaboda.org

У Магілёве памёр актывіст кааліцыі “Еўрапейская Беларусь” Томас Якавіцкі. Да свайго 50-гадовага юбілею ён не дажыў месяц.

Родныя знайшлі Якавіцкага памерлым раніцай 24 верасня, паведамляе svaboda.org. Паводле папярэдніяй інфармацыі, смерць была гвалтоўнай. Паведамляецца таксама, што падазраваны ў смерці актывіста затрыманы.

Томас Якавіцкі нарадзіўся 25 кастрычніка 1966-га году ў Магілёве. Ён быў адным з пачынальнікаў мотаспорту ў горадзе.

Томас Якавіцкі быў адным з арганізатараў салютаў дзеля падтрымкі нявольнікаў магілёўскай калоніі Андрэя Саннікава ды Змітра Бандарэнкі. Удзельнічаў у акцыі пратэсту 19 снежня 2010-га году.

Якавіцкі меў свой бізнес, ён займаўся рамонтам машын. Незадоўга да смерці бізнес збанкрутаваўся. 

Томаса Якавіцкага пахаваюць 25 верасня на Паўднёва-Усходніх могілках абласнога цэнтру.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: svaboda.org У Магілёве памёр актывіст кааліцыі “Еўрапейская Беларусь” Томас Якавіцкі. Да свайго 50-гадовага юбілею ён не дажыў месяц. Родныя знайшлі Якавіцкага...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика