У Віцебску ледзь не патануў экскаватар, які чысціў рэчышча Віцьбы (фота). 21.by

У Віцебску ледзь не патануў экскаватар, які чысціў рэчышча Віцьбы (фота)

28.09.2016 18:26 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: news.vitebsk.cc

У Віцебску экскаватар, які чысціў рэчышчы Віцьбы, засмактала ў глей. Як пішуць "Народныя навіны Віцебска", здарэнне адбылося 27 верасня ў раёне плошчы Свабоды.

Экскаватар чыстціў рэчышча ад грунту, нанесенага за некалькі гадоў. Падчас гэтых работаў машыну і засмактала. Выбрацца самастойна экскаватар не змог. Паступова ён апусціўся ў глей па самую кабіну.

Дастаць загрузлую тэхніку з ракі ўдалося з дапамогай двух другіх экскаватараў. Тры гадзіны яны спрабавалі выцягнуць экскаватар з ракі. Потым большы з экскаватараў раскапаў частку берага, каб стварыць роўную пляцоўку. Стоячы на гэтай пляцоўцы, ён з дапамогай троса выцягнуў засмактаную машыну.

Дарэчы, пры ратвальных работах у парку Фрунзе была знішчаная частка газона. Да таго ж, усё адбывалася ў ахоўнай зоне гістарычнага цэнтра Віцебска. Там усе земляныя работы павінны праходзіць пад наглядам археолагаў.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: news.vitebsk.cc У Віцебску экскаватар, які чысціў рэчышчы Віцьбы, засмактала ў глей. Як пішуць "Народныя навіны Віцебска", здарэнне адбылося 27 верасня ў раёне...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика