Пад Мінскам BMW пераехала мужчыну, які ляжаў на дарозе. 21.by

Пад Мінскам BMW пераехала мужчыну, які ляжаў на дарозе

30.09.2016 12:18 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Пад Мінскам кіроўца BMW пераехаў мужчыну, які ляжаў на праезнай частцы. Здарэнне адбылося сёння ўначы прыкладна ў 1.30 каля вёскі Хацежына. Як перадае прэс-служба МУС, пешаход не быў абазначаны флікерамі. Ён загінуў.

Яшчэ адно дарожна-транспартнае здарэнне адбылося позна ўвечары 29 верасня каля вёскі Тарасікі Барысаўскага раёна: беспрацоўная 23-гадовая дзяўчына не справілася з кіраваннем машынай “Форд”, выехала за межы праезнай часткі і перакулілася. Дзяўчына загінула, а яе пасажыр, малады чалавек 1989 года нараджэння, трапіў у лякарню. Адметна, што загінулая не мела правоў кіроўцы.

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пад Мінскам кіроўца BMW пераехаў мужчыну, які ляжаў на праезнай частцы. Здарэнне адбылося сёння ўначы прыкладна ў 1.30 каля вёскі Хацежына. Як перадае прэс-служба МУС,...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика