Гродзенская ДАІ забрала стары мапед у п’янага кіроўцы за паўторнае парушэнне
01.10.2016 12:18
—
Разное
|
Фота: ДАІ Саракагадовы жыхар вёскі Пясчанка, што пад Гродна, застаўся без даступнага сродку перасоўвання — старога мапеда “Рыга”. Спачатку ён папаўся інспектарам ДАІ, калі быў за рулём у нецвярозым стане і атрымаў штраф, а праз два дні яго зноў спынілі — вельмі п’янага, без моташлема, з выключанымі фарамі. Мужчына сказаў, што выпіў паўлітра гарэлкі і два піва, пасля чаго вырашыў з’ездзіць да сябра. Утрыманне алкаголю ў яго арганізме ў восем разоў перавышала гранічна дапушчальны паказнік. Мапед, які да таго ж не быў зарэгістраваны, забралі на штрафстаянку да вырашэння пытання аб канфіскацыі, Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: ДАІ Саракагадовы жыхар вёскі Пясчанка, што пад Гродна, застаўся без даступнага сродку перасоўвання — старога мапеда “Рыга”. Спачатку ён папаўся... |
|