У Вілейцы з-за пажару ў доме эвакуявалі 34 чалавекі (фота)
05.10.2016 12:20
—
Разное
|
Фота: МНС У Вілейцы на пажары ў шматкватэрным доме эвакуявалі 34 чалавекі. Здарэнне адбылося позна ўвечары 4 кастрычніка ў трохпавярховым цагляным доме па вуліцы Вадап’янава. Выратавальнікі прыбылі на месца праз тры хвіліны пасля выкліку і ўбачылі, што з сутарэння аднаго з пад’ездаў валіць дым. Трапіць у гэтае памяшканне было праблематычна — дзверы зачынілі на замок. З-за моцнага задымлення эвакуявалі жыхароў двух пад’ездаў, ніхто не пацярпеў. Пажар лакалізавалі ў 21.16, патушылі ў 21.20. Агонь пашкодзіў маёмасць у кладоўцы сутарэння. У якасці верагоднай прычыны ўзгарання называюць неасцярожнае абыходжанне з агнём бацькі гаспадыні кладоўкі, пенсіянера, перадае прэс-служба Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: МНС У Вілейцы на пажары ў шматкватэрным доме эвакуявалі 34 чалавекі. Здарэнне адбылося позна ўвечары 4 кастрычніка ў трохпавярховым цагляным доме па вуліцы...
|
|