Злодзей падмяніў у салоне сувязі iPhone 6s на... мыла. 21.by

Злодзей падмяніў у салоне сувязі iPhone 6s на... мыла

07.10.2016 21:00 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: ria.ru

У Санкт-Пецярбургу злодзей падмяніў у салоне сувязі iPhone 6s на... мыла. Мужчына скарыстаўся няўважлівасцю прадаўца. Ён сказаў, што хоча купіць смартфон і разглядаў яго. У пэўны момант ён падмяніў скрынку з iPhone 6s на падобную, але з мылам. Пасля гэтага пакупнік сказаў, што забыўся пашпарт у машыне і выйшаў з памяшкання. Назад ён ужо не вярнуўся.

Калі прадавец заўважыў падмену, ён звярнуўся да праваахоўнікаў. Яны знайшлі зламысніка, ім аказаўся 42-гадовы жыхар Петразаводска, у якога раней ужо былі праблемы з законам. Ён паспеў у той жа дзень перапрадаць скрадзены смартфон, а грошы патраціў на ўласныя патрэбы. Крымінальную справу распачалі па артыкуле "махлярства", паведамляе РІА "Новости".

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: ria.ru У Санкт-Пецярбургу злодзей падмяніў у салоне сувязі iPhone 6s на... мыла. Мужчына скарыстаўся няўважлівасцю прадаўца. Ён сказаў, што хоча купіць смартфон і...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика