Жанчына, параненая ў ГЦ “Еўропа”, застаецца пад наглядам медыкаў
09.10.2016 11:56
—
Разное
|
![]() Медыкі працягваюць абследаванне жанчыны, якая пацярпела падчас нападу на гандлёвы цэнтр “Еўропа” ў Мінску. Як перадае Пацыентка атрымала два ўдары сякерай у вобласць грудной клеткі і надплечча. Праца з пацярпелай працягваецца. Пры неабходнасці ёй акажуць псіхалагічную дапамогу. Здарэнне адбылося каля 17.30 8 кастрычніка. У гандлёвы цэнтр “Еўропа” прыйшоў хлопец і прынёс у чахле ад гітары бензапілу і сякеру. Бензапілой ён нанёс цялесныя пашкоджанні 43-гадовай жанчыне, прадаўцу адной з крамаў, ад чаго жанчына загінула на месцы. Затым зламыснік дастаў сякеру і напаў на іншую жанчыну, якая выжыла. Нападнік затрыманы, яго падазраюць у забойстве пры абцяжарваючых абставінах. Хлопец 1998 года нараджэння і яму яшчэ не споўнілася 18 гадоў. З ім працуюць следчыя, вядзецца ацэнка псіхічнага стану затрыманага. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Медыкі працягваюць абследаванне жанчыны, якая пацярпела падчас нападу на гандлёвы цэнтр “Еўропа” ў Мінску. Як перадае БЕЛТА, яна знаходзіцца ў 10-й клінічнай... |
|