Нападніка на ГЦ “Еўропа” падазраюць у забойстве пры абцяжарваючых абставінах. 21.by

Нападніка на ГЦ “Еўропа” падазраюць у забойстве пры абцяжарваючых абставінах

09.10.2016 11:56 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: Следчы камітэт

Нападніка на гандлёвы цэнтр “Еўропа” ў Мінску падазраюць у забойстве пры абцяжарваючых абставінах. У дачыненні маладога чалавека 1998 года нараджэння, якому яшчэ не споўнілася 18 гадоў, распачатая крымінальная справа паводле ч.2 арт.139 КК. З ім працуюць следчыя, таксама вядзецца ацэнка яго псіхічнага стану, паведамляе прэс-служба Следчага камітэта.

Следства папярэдне высветліла, што 8 кастрычніка каля 17.30 малады чалавек зайшоў у гандлёвы цэнтр з чахлом ад музычнага інструмента і бензапілой. Гэтай бензапілой ён нанес цялесныя пашкоджанні жанчыне 1973 года нараджэння, якая загінула на месцы здарэння. Затым ён дастаў з чахла сякеру і напаў на яшчэ адну жанчыну, 1970 года нараджэння. Яна шпіталізаваная і атрымлівае неабходную медыцынскую дапамогу.

Падазраванага хутка затрымалі супрацоўнікі міліцыі пры дапамозе работнікаў гандлёвага цэнтра.

Цяпер Следчы камітэт сумесна з супрацоўнікамі ГУУС Мінгарвыканкама і Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз праводзяць агляд месца здарэння. Вынятыя запісы камер відэаназірання, на якіх зафіксаваныя супрацьпраўныя дзеянні.

Старшыня Следчага камітэта Іван Наскевіч узяў расследаванне крымінальнай справы пад асабісты кантроль.





 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: Следчы камітэт Нападніка на гандлёвы цэнтр “Еўропа” ў Мінску падазраюць у забойстве пры абцяжарваючых абставінах. У дачыненні маладога чалавека 1998 года...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика