На дачы былой дэпутаткі Мінаблсавета ўзарваўся ацяпляльны кацёл
09.10.2016 14:58
—
Разное
|
![]() Фота мае ілюстратыўны характар Ацяпляльны кацёл на цвёрдым паліве ўзарваўся ў дачным доме былой дэпутаткі Мінаблсавета, цяперашняй дырэктаркі ААТ “Веста-Барысаў” Людмілы Кулінчык. Здарэнне адбылося каля 11.30 8 кастрычніка ў садовым таварыстве “Мічурынец” каля вёскі Градкі Смалявіцкага раёна. Пасля выбуху катла, размешчанага на кухні, пажару не было. Ніхто не пацярпеў. У доме пашкоджаныя сцены, шкло ў вокнах мансарды. Мяркуецца, што прычынай выбуху стала парушэнне парадку эксплуатацыі ацяпляльнага абсталявання, перадае прэс-служба Гаспадыня дачы раней была дэпутаткай Мінскага абласнога савета 26-га склікання (2010-2014 гады). Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота мае ілюстратыўны характар Ацяпляльны кацёл на цвёрдым паліве ўзарваўся ў дачным доме былой дэпутаткі Мінаблсавета, цяперашняй дырэктаркі ААТ... |
|