У Столінскім раёне перакулілася BMW X5 з 6 пасажырамі, загінуў кіроўца. 21.by

У Столінскім раёне перакулілася BMW X5 з 6 пасажырамі, загінуў кіроўца

09.10.2016 21:02 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: gaibrest.by

У Столінскім раёне перакулілася BMW X5 з 6 пасажырамі, адзін чалавек загінуў. Здарэнне адбылося ў 5.40 раніцы на 139-м кіламетры аўтадарогі Івацэвічы — Пінск — Столін.

Як паведамляе прэс-служба ДАІ Брэсцкай вобласці, кампанія маладых людзей вярталася ў аграгарадок Альшаны пасля адпачынку ў адным з начных клубаў у Пінску. У 21-гадовага кіроўцы не было вадзіцельскага пасведчання (ён яго ніколі не меў). Мяркуецца, што спачатку ён заснуў за рулём, а пасля не саўладаў з кіраваннем аўтамабілем і той апынуўся ў левым кювеце, дзе некалькі разоў перакуліўся. Кіроўца ад атрыманых траўмаў памёр на месцы. 25-гадовы пасажыр шпіталізаваны ў Столінскую цэнтральную раённую бальніцу.

Высветлілася, што на момант ДТЗ адзін з шасці пасажыраў знаходзіўся ў... багажніку аўтамабіля.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: gaibrest.by У Столінскім раёне перакулілася BMW X5 з 6 пасажырамі, адзін чалавек загінуў. Здарэнне адбылося ў 5.40 раніцы на 139-м кіламетры аўтадарогі Івацэвічы —...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика