АБФФ і культурная пляцоўка "Арт Сядзіба" запускаюць творчы конкурс "Мова - Музыка - Футбол"
20.10.2016 14:20
—
Разное
|
Федэрацыя футбола Беларусі і культурная пляцоўка «Арт Сядзіба» запускаюць творчы конкурс «Мова — Музыка — Футбол». У яго рамках кожны жадаючы можа запісаць песню на беларускай мове і стаць уладальнікам цэлага шэрагу прызоў. Творы павiнны мець сюжэт, які адпавядае агульнай тэматыцы: — футбол і заўзятарства ў самым шырокім сэнсе, актыўная падтрымка беларускай зборнай, клубных каманд і наведванне футбольных матчаў; — патрыятызм і любоў да Беларусі, гонар за яе спартыўныя поспехі; — спалучэнне беларускай мовы і спорту. Песні на конкурс з пазнакаю «Мова — Музыка — Футбол» прымаюцца ў аўдыё- і відэафарматах да 1 снежня на e-mail: — гатовыя студыйныя запісы (якасна запісаныя песні, што не патрабуюць перазапісу і дадатковай працы, якія раней публікаваліся ці не); — дэмазапісы (часткова гатовыя запісы, якія патрабуюць дадатковай студыйнай працы); — чарнавікі (песні, запісаныя ў хатніх умовах ці на рэпетыцыі, канцэртныя запісы, відэазапісы з выкананнем песні). Конкурс пройдзе ў шэсць этапаў, якiя ў тым лiку ўключаць у сябе падрыхтоўку і выданне дыска-складанкі, здымкі кліпа, а таксама музычны фестываль з удзелам пераможцаў і фіналістаў конкурсу. Адбор фіналістаў і вызначэнне пераможцаў шляхам галасавання з выбываннем будзе праводзiцца ў некалькі этапаў: чвэрцьфіналы, паўфіналы і фінал. Балы будуць падсумоўвацца з рашэнняў абранага журы, вынікаў галасавання ў сацыяльных сетках і на сайтах АБФФ, «Арт Сядзібы» і інфармацыйных партнёраў. У выніку конкурсу будуць вызначаныя тры пераможцы: 1 месца: здымкі кліпа, студыйны запіс песні, выступленне на фінальным канцэрце праекту і на «Барысаў-Арэне» ў рамках аднаго з матчаў нацыянальнай зборнай Беларусі, ратацыя песні на радыё, футбольны мяч з аўтографамі зборнай; 2 месца: студыйны запіс, выступленне на фінальным канцэрце праекту і на «Барысаў-Арэне» ў рамках аднаго з матчаў нацыянальнай зборнай Беларусі, ратацыя песні на радыё; 3 месца: студыйны запіс, прафесійны вакальны мікрафон, выступленне на фінальным канцэрце праекту. Пераможцы ў дадатковых намiнацыях атрымаюць падарункі ад арганізатараў і партнёраў конкурсу. Падрабязней пра праект «Мова — Музыка — Футбол», а таксама пра ўмовы ўдзелу ў iм можна даведацца на Падзеі ў сацыяльных сетках: Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У яго рамках кожны жадаючы можа запісаць песню на беларускай мове і стаць уладальнікам цэлага шэрагу прызоў. |
|