У Оршы судзілі рэцыдывіста, ад якога пацярпелі суддзя, пракурор і следчы. 21.by

У Оршы судзілі рэцыдывіста, ад якога пацярпелі суддзя, пракурор і следчы

25.10.2016 09:14 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: БЕЛТА

У Оршы судзілі рэцыдывіста, ад якога пацярпелі суддзя, пракурор і следчы. 37-гадовы мужчына, жыхар Дубровенскага раёна Віцебскай вобласці, прыдумляў гісторыі, якія абражалі гэтых службовых асоб. Раней ён неаднаразова трапляў за краты, у тым ліку і за забойства. На гэты раз яго злавілі на крадзяжы. Тут мужчына і пачаў прыдумляць факты, якіх насамрэч не было.

Як піша газета "СБ. Беларусь сегодня", спачатку зламыснік абвінаваціў пажылога суддзю ў інтымнай сувязі з дзяўчынай-пракурорам. Наступная гісторыя была прыдуманая пра следчага. Далей ён заявіў, што даваў хабар дзяржабвінаваўцу. Нават калі мужчыну асудзілі, ён працягваў паклёпнічаць на службовых асоб, пісаў у самыя разнастайныя інстанцыі. Як кажа пракурор Дубровенскага раёна Яўген Аўцын, адбыўся новы суд. У якасці пацярпелых ад дзеянняў рэцыдывіста на ім прысутнічалі суддзя, пракурор і следчы. За іх публічную абразу, за заведама непраўдзівае паведамленне пра хабар мужчына атрымаў 5 гадоў пазбаўлення волі. Яны дадаліся да 3 гадоў, якія ён атрымаў за крадзеж.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: БЕЛТА У Оршы судзілі рэцыдывіста, ад якога пацярпелі суддзя, пракурор і следчы. 37-гадовы мужчына, жыхар Дубровенскага раёна Віцебскай вобласці, прыдумляў...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика