Пры аварыі на "Беларуськаліі" загінуў рабочы (фота)
26.10.2016 18:26
—
Разное
|
![]() Фота: sk.gov.by Пры будаўнічых работах на складзе "Беларуськалія" ў Салігорску зранку 26 кастрычніка адбылося трагічнае здарэнне, пры якім загінуў рабочы. Расследаваннем акалічнасцяў займаецца Трагедыя разыгралася пры будаўніцтве склада на месцы таго, што згарэў сёлета ў траўні. Шэсць рабочых падымаліся ў будаўнічай калысцы на дах. Трос калыскі абарваўся і рабочыя зваліліся з вышыні. Пры здарэнні адзін з рабочых загінуў на месцы. Трох пацярпелых шпіталізавалі: адзін з іх знаходзіцца ў рэанімацыі, два — у траўматалагічным аддзяленні. Следчы камітэт пачаў крымінальную справу па факце парушэння правілаў бяспекі будаўнічых работ, што пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека. Паведамляецца, што цяпер ідзе агляд месца здарэння, выемка службовай і тэхнічнай дакументацыі аб будаўнічым працэсе, абсталяванні, якое выкарыстоўваецца на аб'екце, а таксама правядзенні інструктажу па тэхніцы бяспекі. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: sk.gov.by Пры будаўнічых работах на складзе "Беларуськалія" ў Салігорску зранку 26 кастрычніка адбылося трагічнае здарэнне, пры якім загінуў рабочы.... |
|