Спеваку Віктару Каліне ў Бярозе шклянкай разбілі брыво. 21.by

Спеваку Віктару Каліне ў Бярозе шклянкай разбілі брыво

27.10.2016 09:16 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: Holiday.by

Спеваку Віктару Каліне ў Бярозе (Брэсцкая вобласць) шклянкай разбілі брыво. Здарылася гэта ў гасцінічным нумары пасля канцэрту, у якім ён удзельнічаў разам з расійскімі выканаўцамі шансона. Як распавёў Каліна ў каментары газеце "СБ. Беларусь сегодня", у нумары ён адпачываў разам з Уладзімірам Чарняковым і Евай Амуравай. Яны прынеслі шампанскае і віно, а беларускі спявак замовіў піва.

"Вечар пачаўся душэўна, але потым Уладзімір і Ева пасварыліся, сталі з кулакамі кідацца адзін на аднаго, — распавядае Віктар Каліна. — Ева ў запале схапіла шклянку і кінула ёй ва Уладзіміра, але памылілася і патрапіла мне ў галаву. Рассяканне было страшнае, проста да косткі. Я пачаў іх разнімаць, завязалася бойка, прыехалі міліцыя, "хуткая", мне наклалі 6 швоў...". Паводле слоў спевака, заяву ў міліцыю ён не пісаў, але са згаданымі расійскімі выканаўцамі вырашыў больш не працаваць, паколькі яны яго "падставілі".

Таксама ў шэрагу інтэрв'ю Каліна падае супярэчлівую інфармацыю пра аўтааварыю ў Бярозе. Нібыта, аўтамабіль, у якім яго падвозілі, сутыкнуўся з фурай.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: Holiday.by Спеваку Віктару Каліне ў Бярозе (Брэсцкая вобласць) шклянкай разбілі брыво. Здарылася гэта ў гасцінічным нумары пасля канцэрту, у якім ён удзельнічаў...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика