У Салігорскім раёне ўратавалі рыбака, які заблытаўся ў сетцы
02.11.2016 12:18
—
Разное
|
У Салігорскім раёне ўратавалі мужчыну, які заблытаўся ў рыбалоўнай сетцы і ледзь не патануў. Здарэнне адбылося позна ўвечары 1 лістапада — у МНС паступіла інфармацыя, што на рацэ Случ у пасёлку Старобін тоне чалавек. Выратавальнікі дапамаглі мужчыне выбрацца з вады пры дапамозе выратавальнай дошкі. Затым пацярпелага перадалі брыгадзе хуткай дапамогі, якая даставіла яго ў лякарню з пераахаладжэннем. Гэта беспрацоўны грамадзянін 1963 года нараджэння. Ён ставіў на рацэ сетку для рыбы, але заблытаўся ў ёй і не мог выбрацца на бераг самастойна, Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Салігорскім раёне ўратавалі мужчыну, які заблытаўся ў рыбалоўнай сетцы і ледзь не патануў. Здарэнне адбылося позна ўвечары 1 лістапада — у МНС паступіла... |
|