Адвакатку выпадкова закрылі на балконе, а мінакі абрабавалі яе офіс. 21.by

Адвакатку выпадкова закрылі на балконе, а мінакі абрабавалі яе офіс

04.11.2016 18:48 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Здымак з архіву. Фота: flickr.com

У Жлобіне адвакатку выпадкова закрылі на балконе, на які яна выйшла з офіса папіць кавы (дырэктар фірмы, дзе жанчына арандуе плошчу для сваёй дзейнасці, сыходзячы, замкнуў балконныя дзверы). У памяшканні нікога не было, жанчына не захапіла з сабой мабільны тэлефон, таму яна папрасіла ёй дапамачы мінакоў.

Як паведамляе прэс-служба УУС Гомельскага аблвыканкама, міма праходзіла кампанія маладых хлопцаў, якія пачулі просьбу аб дапамозе. Жанчына папрасіла іх зайсці з адваротнага боку дома ў офіс і адчыніць дзверы. Маладыя людзі зайшлі ў памяшканне, але адвакатку з балкона не выпусцілі — пачалі аглядаць офіс. Адзін з іх узяў са стала ноўтбук, пасля чаго ўсе сышлі.

Дзверы балкона пазней адчыніў адзін з кліентаў адвакаткі, якому быў прызначаны час прыёму. Жанчына звярнулася ў міліцыю. Рабаўніка ўдалося хутка апазнаць, паколькі раней 23-гадовы хлопец неаднойчы трапляў за краты. Ён вызваліўся толькі 1 кастрычніка, а ўжо зноў знаходзіцца пад вартай. Скрадзены ноўтбук знайшлі па месцы яго жыхарства і вярнулі адвакатцы. Па факце рабавання распачалі крымінальную справу.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Здымак з архіву. Фота: flickr.com У Жлобіне адвакатку выпадкова закрылі на балконе, на які яна выйшла з офіса папіць кавы (дырэктар фірмы, дзе жанчына арандуе плошчу...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика