Надвор’е на тры выхадныя дні: мокры снег, дажджы і пачатак пацяплення
04.11.2016 18:48
—
Разное
|
Фота Вольгі Карач У суботу, 5 лістапада ў Беларусь будуць прыходзіць паветраныя масы з Балтыйскага мора. “На большай частцы краіны будуць ападкі снег і мокры снег. Днём у заходніх раёнах пачнуцца дажджы. Уначы ад 0 да -6, у Віцебскай вобласці — да -10”, — прагназуе дзяжурны сіноптык Белгідраметэацэнтра Алена Тутушкіна. У нядзелю надвор’е будзе яшчэ больш змрочным: актыўныя атмасферныя франты і цыклоны пачнуць паступаць з Заходняй Еўропы. Будзе яшчэ больш снегу, мокрага снегу і дажджоў. “У асобных раёнах краіны ападкі будуць моцныя. Будзе ўзмацняцца вецер. Тэмпература ўначы ад -3 да +3. На поўначы да -6. Днём ад -1 да +6. У паўднёвых раёнах уначы пачне цяплець. Уначы да +5. Днём — +7-+10”, — кажа Тутушкіна. На 7 лістапада прагназуюцца працяглыя і моцныя дажджы (толькі ў паўночна-заходніх раёнах — з мокрым снегам). Але пацяплее. Днём тэмпература паветра будзе ад 0 да +7. На паўднёвым усходзе ад +10 да +12. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота Вольгі Карач У суботу, 5 лістапада ў Беларусь будуць прыходзіць паветраныя масы з Балтыйскага мора. “На большай частцы краіны будуць ападкі снег і мокры...
|
|