На плошчы Незалежнасці ў Мінску затрымалі "неадэкватнага" мужчыну на грузавіку
04.11.2016 21:50
—
Разное
|
Здымак з архіву. Фота: БЕЛТА Раніцай 4 лістапада на плошчы Незалежнасці ў Мінску затрымалі мужчыну на грузавіку. Ён пашкодзіў дарожны знак, інфармуе Паводле афіцыйнага паведамлення, здарэнне адбылося ў 8.45 у пятніцу, 4 лістапада. 38-гадовы мужчына ездзіў на грузавіку "ДАФ" у раёне плошчы Незалежнасці, неаднаразова парушыў правілы дарожнага руху. Яго затрымалі. Адзначаецца, што мужчына "паводзіў сябе неадэкватна, нецэнзурна выказваўся". Падчас агляду аўтамабіля ў кабіне знайшлі "металічную курыльную трубку з рэчывам расліннага паходжання зялёнага колеру", а таксама банку з такім жа рэчывам. Іх адправілі на экспертызу. У адносінах затрыманага склалі некалькі адміністрацыйных пратаколаў. Паведамляецца, што з 2008-га да 2016-га года мужчыну 19 разоў прыцягвалі да адміністрацыйнай адказнасці за парушэнне правілаў дарожнага руху і працоўнага заканадаўства. У снежні 1994 года ў яго адносінах распачыналі крымінальную справу па артыкуле "Згвалтаванне, здзейсненае групай асобаў, ці згвалтаванне непаўналетняй". Праводзіцца праверка. Партал tut.by паведамляе падрабязнасці здарэння. Сведкі кажуць, што грузавік дзіўна рухаўся каля Дома ўраду — ад помніка Леніну да плошчы Мяснікова. Каб спыніць яго, міліцыя перакрыла рух. Затрыманне было жорсткае — мужчыну паставілі на калені і надзелі яму на рукі кайданкі. Яго павезлі ў пастарунак, а аўтамабіль працягваў стаяць на плошчы яшчэ каля гадзіны. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Здымак з архіву. Фота: БЕЛТА Раніцай 4 лістапада на плошчы Незалежнасці ў Мінску затрымалі мужчыну на грузавіку. Ён пашкодзіў дарожны знак, інфармуе прэс-служба... |
|