Пад Бабруйскам аўтамабіль збіў насмерць жанчыну, двое дзяцей шпіталізаваныя
06.11.2016 18:28
—
Разное
|
Фота: komkur.info Увечары 5 лістапада ў Бабруйскім раёне каля вёскі Баяры аўтамабіль "Рэно-Меган" збіў жанчыну і двух яе непаўналетніх дзяцей — 15 і 13 гадоў. Як піша Як распавёў выканаўца абавязкаў начальніка ДАІ Бабруйскага раёна Ігар Чарноў, кіроўца "Рэно" ехаў з боку Мінска, калі трое пешаходаў пераходзілі праезную частку па нерэгуляваным пешаходным пераходзе. На ўсіх пешаходах былі флікеры, але кіроўца, па яго словах, позна заўважыў людзей. Акрамя кіроўцы ў аўтамабілі знаходзіліся яго жонка і трохмесячнае дзіця. Яны пры ДТЗ не пацярпелі. Відавочцы адзначаюць, што ў месцы здарэння агляд моцна абмежаваны канструкцыямі дарогі. Гэта магло стаць адной з прычынаў здарэння. Ёсць таксама звесткі, што кіроўца рухаўся з хуткасцю не больш за 90 кіламетраў за гадзіну. Заўважыўшы пешаходаў, мужчына спрабаваў спыніцца: на асфальце ёсць тармазны шлях. Бабруйскі міжраённы аддзел Следчага камітэта пачаў крымінальную справу з нагоды трагічнага здарэння. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: komkur.info Увечары 5 лістапада ў Бабруйскім раёне каля вёскі Баяры аўтамабіль "Рэно-Меган" збіў жанчыну і двух яе непаўналетніх дзяцей — 15 і 13 гадоў. Як піша...
|
|