У Мінскім раёне мужчына абліў бензінам работніц прадпрыемства і хацеў падпаліць
08.11.2016 22:12
—
Разное
|
Фота: uvd-mo.gov.by У Мінскім раёне мужчына абліў бензінам работніц сельгаспрадпрыемства і хацеў іх падпаліць. Ён прыйшоў на працу да сваёй жонкі, каб пагаварыць пра аднаўленне сямейных адносін. Аднак няўдала, стварылася канфліктная сітуацыя. Мужчына стаў пагражаць, што спаліць яе разам з сабой, паказаў 5-літровую ёмістасць з бензінам. Неўзабаве зламыснік пачаў дзейнічаць — абліў бензінам сваю жонку. За яе заступіліся некалькі яе калег па працы, мужчына абліў і гэтых жанчын. Калі ён дастаў запалкі, спалоханыя жанчыны кінуліся наўцёкі. Мужчына спрабаваў іх дагнаць, але быў спынены работнікамі прадпрыемства, якія выклікалі міліцыю. Праваахоўнікі затрымалі хулігана. У яго адносінах распачалі крымінальную справу за пагрозу забойствам, праводзіцца расследаванне, Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: uvd-mo.gov.by У Мінскім раёне мужчына абліў бензінам работніц сельгаспрадпрыемства і хацеў іх падпаліць. Ён прыйшоў на працу да сваёй жонкі, каб пагаварыць пра... |
|