Следчы камітэт апублікаваў відэа з аўтааварыі ў Пастаўскім раёне
09.11.2016 12:18
—
Разное
|
![]() Фота: sk.gov.by абнародаваў відэа з ДТЗ, якое адбылося 6 лістапада ў Пастаўскім раёне Віцебшчыны. Як , у аўтааварыі загінулі тры чалавекі — 43-гадовая маці і двое яе дарослых дзяцей. За рулём аўтамабіля "Рэно Лагуна" быў яе 22-гадовы сын. Акрамя таго, пасажырам аўто была 17-гадовая дачка жанчыны. Паведамляецца, што кіроўца "Рэно" не ўлічыў ўмовы надвор'я і дарожныя ўмовы, таму не абраў бяспечную хуткасць руху. Аўтамабіль занесла на дарозе і вынесла на сустрэчную паласу. Там ён урэзаўся ў фуру "Івека Еўратэх", якая рухалася насустрач яму. Выявілася, што загінулы кіроўца "Рэно" меў пасведчанне кіроўцы шэрагу катэгорый (B, C, D, BE, CE, DE, AM), якое атрымаў у лютым 2016 года. Следчыя пачалі крымінальную справу за парушэнне правілаў дарожнага руху або эксплуатацыі транспартных сродкаў, што пацягнула па неасцярожнасці смерць дзвюх і больш асоб. Спецыялісты правялі агляд месца здарэння. Прызначаныя судова-медыцынская і аўтатэхнічная экспертызы, дапытаныя сведкі ДТЗ. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: sk.gov.by Следчы камітэт абнародаваў відэа з ДТЗ, якое адбылося 6 лістапада ў Пастаўскім раёне Віцебшчыны. Як паведамляла Еўрарадыё, у аўтааварыі загінулі тры... |
|