У Гомелі пачаўся суд над падазраваным у забойстве таксіста (фота)
09.11.2016 18:14
—
Разное
|
Фота: БелаПАН У сераду, 9 лістапада, Гомельскі абласны суд пачаў разгляд крымінальнай справы паводле абвінавачання 37-гадовага беспрацоўнага, жыхара Гомельскага раёна ў забойстве таксіста. Ён абвінавачваецца ў забойстве, звязаным з разбоем, у разбоі і незаконных дзеяннях у дачыненні да агнястрэльнай зброі, інфармуе Згодна з версіяй следства, 16 сакавіка мужчына каля гомельскай гасцініцы "Турыст" папрасіў незнаёмага таксіста адвезці яго ў вёску. Калі таксоўка выехала за горад, пасажыр стрэліў кіроўцу ў галаву з загадзя падрыхтаванага рэвальвера. 40-гадовы таксіст памёр у аўтамабілі. Цела загінулага абвінавачаны схаваў у лесе. Зламыснік завалодаў маёмасцю забітага коштам звыш 24 тысяч рублёў, у тым ліку аўтамабілем, касавым апаратам, навігацыйнай прыладай, мабільнымі тэлефонамі, наборам інструментаў, планшэтам і заручальным пярсцёнкам. Цела зніклага з прыкметамі гвалтоўнай смерці знайшлі праз два дня каля вёскі Сасноўка Гомельскага раёна, яно было замаскаванае галінамі. На працягу сутак удалося не толькі знайсці аўтамабіль, але і ўстанавіць падазронага ў здзяйсненні злачынства. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: БелаПАН У сераду, 9 лістапада, Гомельскі абласны суд пачаў разгляд крымінальнай справы паводле абвінавачання 37-гадовага беспрацоўнага, жыхара Гомельскага...
|
|