З'явілася відэа таго, як у Мінску аўтобус пашкодзіў сем аўтамабіляў. 21.by

З'явілася відэа таго, як у Мінску аўтобус пашкодзіў сем аўтамабіляў

10.11.2016 19:08 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: БЕЛТА

У інтэрнэце з'явілася відэа аварыі ў Мінску, калі аўтобус гарадскога маршруту пашкодзіў сем аўтамабіляў. Яго даслаў у рэдакцыю tut.by адзін з чытачоў, які зрабіў запіс на відэарэгістратары.

Як паведамляла Еўрарадыё, ДТЗ адбылося зранку 10 лістапада на скрыжаванні вуліцаў Гарэцкага і Чайлыткі. Паведамлялася, што кіроўцу стала кепска падчас руху і ён выехаў на паласу сустрэчнага руху. Там аўтобус сутыкнуўся з легкавіком, а потым пашкодзіў яшчэ шэсць прыпаркаваных каля ўзбочыны аўтамабіляў. На шчасце, пацярпелых пры здарэнні не было.

У аўтапарку №4 паведамілі, што ў 34-гадовага кіроўцы рэзка падскочыла тэмпература. Ён шпіталізаваны.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: БЕЛТА У інтэрнэце з'явілася відэа аварыі ў Мінску, калі аўтобус гарадскога маршруту пашкодзіў сем аўтамабіляў. Яго даслаў у рэдакцыю tut.by адзін з чытачоў,...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика