У Полацку сямігадовае дзіця трапіла ў хірургію пасля падзення ледзяша. 21.by

У Полацку сямігадовае дзіця трапіла ў хірургію пасля падзення ледзяша

15.11.2016 12:18 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: БЕЛТА

Сямігадовы хлопчык у Полацку апынуўся ў лякарні пасля таго, як на яго зваліўся лядзяш. Хлопчык атрымаў глыбокую рану ў раёне патыліцы, піша БЕЛТА.

Здарэнне адбылося ўдзень 12 лістапада. Два браты, сямі і дзевяці гадоў, разам з сябрамі гулялі ў снежкі на дзіцячай пляцоўцы паміж дамамі. Малодшы брат хаваўся за пад'ездам пяціпавярховага дома, калі адзін з хлопчыкаў кінуў снежку ў лядзяш, які звісаў з брылька над пад'ездам. Ад удару на галаву хлопчыку зваліліся ледзяная маса і лядзяш.

На шчасце, пералома ў хлопчыка не было. Лекары зашылі рану. Цяпер дзіця знаходзіцца пад наглядам у аддзяленні чыстай хірургіі.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: БЕЛТА Сямігадовы хлопчык у Полацку апынуўся ў лякарні пасля таго, як на яго зваліўся лядзяш. Хлопчык атрымаў глыбокую рану ў раёне патыліцы, піша БЕЛТА....
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика