У ДТЗ у Іўеўскім раёне загінуў мужчына, які вяртаўся з вахты ў Астраўцы. 21.by

У ДТЗ у Іўеўскім раёне загінуў мужчына, які вяртаўся з вахты ў Астраўцы

16.11.2016 12:20 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: gaigrodno.by

Сталі вядомыя падрабязнасці ДТЗ у Іўеўскім раёне Гродзенскай вобласці. Яно адбылося ўвечары 15 лістапада на трасе Гродна — Мінск у кіламетры ад вёскі Сантакі. Перад "Фіятам" раптоўна выбег лось. Пасля сутыкнення з ім легкавік апынуўся на сустрэчнай паласе руху, дзе патрапіў пад мікрааўтобус "Фольксваген".

Як інфармуе прэс-служба ДАІ Гродзенскай вобласці, у "Фіяце" ехалі чатыры чалавекі з вахты ў Астраўцы. Кіроўца загінуў на месцы, двое пасажыраў атрымалі траўмы, адзін з іх трапіў у рэанімацыю. Яшчэ адзін пасажыр, які быў на заднім сядзенні, не пацярпеў.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: gaigrodno.by Сталі вядомыя падрабязнасці ДТЗ у Іўеўскім раёне Гродзенскай вобласці. Яно адбылося ўвечары 15 лістапада на трасе Гродна — Мінск у кіламетры ад...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика