Міліцыя знайшла рабаўніка, які наступаў нагой на твар жанчыне (відэа). 21.by

Міліцыя знайшла рабаўніка, які наступаў нагой на твар жанчыне (відэа)

18.11.2016 14:26 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Сталічная міліцыя здолела аператыўна знайсці мужчыну, які жорстка збіў і абрабаваў жанчыну на вуліцы Русіянава ў Мінску.

Як інфармуе прэс-служба ГУУС Мінгарвыканкама, нападніка затрымалі ў населеным пункце Усяж Смалявіцкага раёна. Паведамляецца, што мужчыну 35 гадоў, ён жыхар Смалявічаў.

Здарэнне адбылося напярэдадні ўначы. Як паведамляла Еўрарадыё, мужчына падышоў да жанчыны, якая стаяла каля камеры відэаназірання, і моцна стукнуў яе. Калі жанчына павалілася, нападнік стукнуў яе нагой, а потым наступіў нагой на твар. Таксама ён абрабаваў ахвяру.

Затрымаць яго ўдалося пасля абнародавання гэтага факту і партрэта нападніка ў СМІ. Праваахоўнікам сталі тэлефанаваць людзі, якія паведамлялі інфармацыю.

Выявілася, што мужчына прыехаў у сталіцу ў госці да сяброў. На момант нападу ён быў п'яны і, як кажа сам, не ўсведамляў свае дзеянні. Цяпер мужчына дае паказанні. На яго пачалі крымінальную справу па факце разбою.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сталічная міліцыя здолела аператыўна знайсці мужчыну, які жорстка збіў і абрабаваў жанчыну на вуліцы Русіянава ў Мінску. Як інфармуе прэс-служба ГУУС...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика