24 лістапада ў Беларусі абяцаюць да +7 і парывісты вецер. 21.by

24 лістапада ў Беларусі абяцаюць да +7 і парывісты вецер

23.11.2016 15:17 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: БЕЛТА

У чацвер, 24 лістапада, у Беларусі чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е. Пра гэта агенцтву БЕЛТА паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя.

Па прагнозах сіноптыкаў, уначы будзе пераважна без ападкаў. Удзень у асобных раёнах, пераважна па поўначы, чакаюцца невялікія ападкі — дождж, мокры снег. Вецер будзе паўднёвы, днём з пераходам на заходні 4-9 метраў за секунду, па поўначы — парывы ​​да 14 метраў за секунду.

Уначы тэмпература паветра чакаецца ад нуля да 6 градусаў марозу, удзень чакаецца ад -1 да +5 градусаў. Па захадзе Беларусі ўначы будзе +1...+2, а ўдзень слупок тэрмометра падымецца да 6-7 градусаў цяпла.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: БЕЛТА У чацвер, 24 лістапада, у Беларусі чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е. Пра гэта агенцтву БЕЛТА паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика