На праспекце Незалежнасці ў Мінску сутыкнуліся тры грузавікі, загінуў чалавек. 21.by

На праспекце Незалежнасці ў Мінску сутыкнуліся тры грузавікі, загінуў чалавек

24.11.2016 07:52 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: onliner.by

Смяротнае ДТЗ адбылося каля трэцяй гадзіны ночы 24 лістапада на праспекце Незалежнасці ў Мінску. Як адзначае onliner.by, у раёне развязкі з трасай Калодзішчы — Заслаўе сутыкнуліся тры грузавыя аўтамабілі. Па словах відавочцы, гэта была фура і два аўто, якія належаць гарадскім абслуговым арганізацыям.

На месца выязджалі супрацоўнікі аператыўных службаў, спатрэбілася дапамога ратавальнікаў.

Відавочцы паведамляюць, што адзін з удзельнікаў аварыі загінуў. Гэта рабочы прыкладна 45 гадоў, якога выкінула праз лабавое шкло і заціснула пад машынай.

Ёсць неафіцыйныя звесткі, што ратавальнікі вызвалілі кіроўцу аднаго з аўтамабіляў.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: onliner.by Смяротнае ДТЗ адбылося каля трэцяй гадзіны ночы 24 лістапада на праспекце Незалежнасці ў Мінску. Як адзначае onliner.by, у раёне развязкі з трасай...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика