На выходныя чакаюцца моцны вецер і мокры снег з дажджом
25.11.2016 15:14
—
Разное
|
Фота: gorodche.ru Моцны вецер і мокры снег з дажджом абяцаюць сіноптыкі на бліжэйшыя выходныя, перадае Надвор'е на тэрыторыі Беларусі будзе вызначаць цыклон, які ідзе са Скандынавіі, распавёў начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Дзмітрый Рабаў. У паўночных і цэнтральных раёнах прагназуюць моцны заходні вецер парывамі да 15-20 метраў за секунду. 26 лістапада ўначы па поўначы, а днём на большай частцы тэрыторыі краіны чакаюцца кароткачасовыя ападкі ў выглядзе дажджу і мокрага снегу. Будзе слабы галалёд, уначы і зранку месцамі на дарогах галалёдзіца. Па поўдні — слабы туман. Уначы тэмпература паветра будзе ад -4 да +1, удзень — +1...+7 градусаў. У нядзелю, 27 лістапада, таксама на большай частцы тэрыторыі чакаюцца мокры снег і дождж. Уначы і зранку ў асобных раёнах будзе слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца. Слупок тэрмометра ўначы пакажа ад -2 да +4 градусаў, удзень будзе ад 1 марозу да 5 цяпла. На пачатку наступнага тыдня ў Беларусь прыйдуць халодныя арктычныя масы і чакаецца пахаладанне. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: gorodche.ru Моцны вецер і мокры снег з дажджом абяцаюць сіноптыкі на бліжэйшыя выходныя, перадае БелаПАН. Надвор'е на тэрыторыі Беларусі будзе вызначаць цыклон,...
|
|