За смерць школьніцы пад Маладзечнам пачалі крымінальныя справы на двух педагогаў
28.11.2016 14:46
—
Разное
|
Фота: sk.gov.by Упраўленне Нагадаем, што трагічнае здарэнне адбылося 29 верасня, калі васьмікласнікаў вывезлі на ўборку бульбы. Грузавік МАЗ наехаў на 13-гадовую школьніцу, якая памерла ад атрыманых траўмаў. Раней следчыя пачалі крымінальную справу за парушэнне правілаў дарожнага руху і эксплуатацыі транспартных сродкаў, што пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека. Падчас следства праваахоўнікі выявілі шэраг парушэнняў з боку настаўнікаў. Таму на двух педагогаў, якія суправаджалі школьнікаў на ўборцы бульбы і пакінулі загінулую дзяўчынку без нагляду, пачалі крымінальную справу. Іх вінавацяць у неналежным выкананні абавязкаў па арганізацыі бяспекі жыцця і здароўя малалетняга асобай, на якую такія абавязкі ўскладзены па спецыяльным даручэнні і якая добраахвотна прыняла на сябе такія абавязкі, што пацягнула па неасцярожнасці смерць малалетняга. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: sk.gov.by Упраўленне Следчага камітэта па Мінскай вобласці пачало крымінальную справу на двух педагогаў за гібель школьніцы ў Маладзечанскім раёне. Нагадаем,...
|
|