У Пінску вандалы апаганілі помнік ахвярам нямецкіх акупантаў (фота). 21.by

У Пінску вандалы апаганілі помнік ахвярам нямецкіх акупантаў (фота)

01.12.2016 06:10 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: media-polesye.by

Невядомыя намалявалі свастыку на помніку ахвярам нямецкіх акупантаў у Пінску, піша media-polesye.by. Памятны знак усталяваны на вуліцы Пушкіна, на месцы былога гета.

Паведамляецца, што ў гады Другой сусветнай вайны ў пінскім гета знаходзілася больш за 20 тысяч габрэяў. У 1942 годзе ўсіх іх знішчылі нацысты. На тэрыторыі гета адбываліся таксама расстрэлы цыганоў, партызанаў і падпольшчыкаў.

Дарэчы, на памятным знаку прымацаваная шыльдачка пра тое, што прычыненне яму шкоды караецца паводле закону. Праўда, сама шыльда — у стане, вартым жалю.

Паводле інфармацыі БелаПАН, Пінскі гараддзел унутраных спраў праводзіць праверку па гэтым факце.

Некалькі дзён таму падобны вандалізм адбыўся на помніку габрэям-ахвярам нацызму ў Магілёве. Як паведамляла Еўрарадыё, праваахоўнікі аператыўна затрымалі чатырох навучэнцаў мясцовых каледжаў, якія ўчынілі акт вандалізму.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: media-polesye.by Невядомыя намалявалі свастыку на помніку ахвярам нямецкіх акупантаў у Пінску, піша media-polesye.by. Памятны знак усталяваны на вуліцы Пушкіна, на месцы...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика