Пад Жлобінам у яме засыпала мужчыну, які шукаў металалом (фота, відэа). 21.by

Пад Жлобінам у яме засыпала мужчыну, які шукаў металалом (фота, відэа)

02.12.2016 11:58 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: mchs.gov.by

Трагічна скончылася для двух прыяцеляў спроба знайсці металалом.

Як паведамляе прэс-служба Гомельскага абласнога ўпраўлення МНС, удзень 1 снежня ратавальнікі атрымалі выклік да вёскі Нівы Жлобінскага раёна. ім паведамілі, што ў яме, дзе знаходзіўся чалавек, адбылося абсыпанне грунту.

Выявілася, што 31-гадовы і 34-гадовы непрацуючыя прыяцелі выправіліся на месца былой гарадской звалкі ў пошуках металалому, які знаходзіцца ў зямлі. Гэтымі працамі яны займаліся з 28 лістапада. Рыдлёўкамі яны выкапалі яму 3х5 метраў і глыбінёй каля 4 метраў.

У пэўны момант яма абвалілася. У гэты час у ёй знаходзіўся старэйшы з прыяцеляў. Напарнік спрабаваў адкапаць засыпанага таварыша, але праз 27 хвілінаў звярнуўся па дапамогу мужчыны, які праязджаў міма на асабістым аўтамабілі. Той і выклікаў на дапамогу жлобінскім ратавальнікаў.

Прыкладна праз 50 хвілінаў пасля выкліку работнікі МНС з дапамогай рыдлёвак адкапалі засыпанага мужчыну. На жаль, ён быў ужо нежывы.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: mchs.gov.by Трагічна скончылася для двух прыяцеляў спроба знайсці металалом. Як паведамляе прэс-служба Гомельскага абласнога ўпраўлення МНС, удзень 1 снежня...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика