У Магілёве маладых бацькоў падазраюць у жорсткім забойстве сына. 21.by

У Магілёве маладых бацькоў падазраюць у жорсткім забойстве сына

05.12.2016 15:20 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Здымак з архіву. Фота: Fotolia

У Магілёве маладых бацькоў (мужчыне 22 гады, жанчыне 18 гадоў) падазраюць у забойстве сына. Паводле папярэдніх звестак, смерць дзіцяці з'яўляецца гвалтоўнай і адбылася ад траўматычнага шоку.

Як напісала ў Facebook афіцыйная прадстаўніца УСК па Магілёўскай вобласці Аксана Салянюк, увечары 30 лістапада ў міліцыю звярнуўся мужчына, які паведаміў пра смерць свайго сына, 2015 года нараджэння. На месца здарэння прыехалі міліцыянеры, следчыя, эксперты, якія аглядзелі кватэру.

Па факце забойства дзіцяці распачатая крымінальная справа — артыкул "забойства заведама малалетняга, учыненае з асаблівай жорсткасцю" (пункты 2 і 6 часткі 2-й арт. 139 КК). Бацькоў, якія знаходзяцца ў якасці падазраваных, затрымалі. З імі працуюць следчыя. Прызначаныя экспертызы, у тым ліку і псіхолага-псіхіятрычная ў адносінах затрыманых.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Здымак з архіву. Фота: Fotolia У Магілёве маладых бацькоў (мужчыне 22 гады, жанчыне 18 гадоў) падазраюць у забойстве сына. Паводле папярэдніх звестак, смерць дзіцяці...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика