На 8 снежня ў Беларусі абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі
07.12.2016 14:36
—
Разное
|
Фота: БЕЛТА На чацвер, 8 снежня, сіноптыкі абвясцілі ў Беларусі аранжавы ўзровень небяспекі. Прычына — галалёд і моцны вецер, інфармуе Прагназуецца воблачнае надвор'е. Сіноптыкі абяцаюць ападкі — снег і мокры снег, які будзе пераходзіць у дождж. Уначы па захадзе Беларусі, а зранку і ўдзень у многіх раёнах — галалёд, на дарогах галалёдзіца. Вецер чакаецца паўднёва-заходні, заходні 5-10 метраў за секунду, парывы будуць дасягаць 14 метраў за секунду. Уначы ў некаторых раёнах, зранку і ўдзень на большай частцы прагназуюцца парывы да 15-18 метраў за секунду. Уначы тэмпература паветра будзе -2...-8 градусаў, па ўсходзе слупок тэрмометра апусціцца да 11 градусаў марозу. Удзень абяцаюць ад нуля да 6 са знакам "плюс". Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: БЕЛТА На чацвер, 8 снежня, сіноптыкі абвясцілі ў Беларусі аранжавы ўзровень небяспекі. Прычына — галалёд і моцны вецер, інфармуе БЕЛТА са спасылкай на... |
|