За суткі галалёдныя траўмы ў Мінску атрымалі 78 чалавек. 21.by

За суткі галалёдныя траўмы ў Мінску атрымалі 78 чалавек

09.12.2016 15:12 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: БЕЛТА

За суткі галалёдныя траўмы ў Мінску атрымалі 78 чалавек. Менавіта столькі людзей звярнуліся па меддапамогу ва ўстановы аховы здароўя. Пра гэта паведаміў БЕЛТА старшыня камітэта па ахове здароўя Мінгарвыканкама Ігар Юркевіч. Паводле яго слоў, звычайна ў зімовы перыяд за суткі рэгіструецца 35-40 зваротаў.

Юркевіч адзначае, што сезоннае павелічэнне выпадкаў траўмавання звязанае са складанымі ўмовамі надвор'я. "Цяжкіх траўмаў не было, большасць пацыентаў атрымалі амбулаторную дапамогу, 25 пацярпелых шпіталізавалі", — кажа старшыня камітэта.

Як вядома, раніцай 8 снежня ў Мінску прайшоў ледзяны дождж, з-за чаго на дарогах і тратуарах утварылася галалёдзіца.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: БЕЛТА За суткі галалёдныя траўмы ў Мінску атрымалі 78 чалавек. Менавіта столькі людзей звярнуліся па меддапамогу ва ўстановы аховы здароўя. Пра гэта...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика