У Салігорскім раёне пенсіянер атруціўся чадным газам. 21.by

У Салігорскім раёне пенсіянер атруціўся чадным газам

11.12.2016 17:34 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота мае ілюстратыўны характар

У Салігорскім раёне 76-гадовы пенсіянер загінуў ад атручэння чадным газам. Здарэнне адбылося ў жылым доме ў вёсцы Даманавічы — мужчыну знайшлі ўжо мёртвым раніцай 10 снежня і паведамілі пра гэта ў экстраныя службы.

Як перадае прэс-служба МНС, прычынай здарэння магла стаць няправільная эксплуатацыя печкі — загінулы зарана зачыніў засланку коміна.

З пачатку года ў розных раёнах Беларусі ад атручэння чадным газам загінула каля двух дзясяткаў чалавек. Часцей за ўсё гэта вынік няправільнага абыходжання з пячным абсталяваннем, аднак у студзені інцыдэнт з гібеллю людзей адбыўся ў гарадскім шматкватэрным доме ў Барысаве. Тады смяротнае атручэнне атрымалі адразу дзве сям’і.  

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота мае ілюстратыўны характар У Салігорскім раёне 76-гадовы пенсіянер загінуў ад атручэння чадным газам. Здарэнне адбылося ў жылым доме ў вёсцы Даманавічы —...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика