На бабруйскім заводзе "ФанДОК" адбыўся выбух (фота)
13.12.2016 09:18
—
Разное
|
Фота: bobruisk.ru На бабруйскім ААТ "ФанДОК" у ноч з 9 на 10 снежня прагрымеў выбух. Як піша Гендырэктар прадпрыемства Андрэй Парцянкоў запэўнівае, што гаворка ідзе пра тэхнічны збой. Ён адзначае, што пры здарэнні ніхто не пацярпеў. На месцы здарэння працавалі супрацоўнікі МНС, Следчага камітэта. Таксама месца здарэння агледзелі прадстаўнікі канцэрна. Начальнік Бабруйскага гаррайаддзела па надзвычайных сітуацыях Андрэй Бабін паведаміў, што на заводзе па вытворчасці ДСП адбыўся хлапок парагазапаветранай сумесі ў выніку збою ў працы тэхналагічнага абсталявання. Успышка пашкодзіла цыклон, разбурыла ўчастак сцяны 4х6 м, дзве шыбы 3х5 м, дэфармавала 10 аконных блокаў (3х5 м). Тэхналагічны працэс на прадпрыемстве пры здарэнні парушаны не быў, але праца аддзялення была часова прыпыненая. Дарэчы, завод па вытворчасці ДСП быў уведзены ў эксплуатацыю ў 2014 годзе. З прычыны высокага кошту электраэнергіі яго прадукцыя была неканкурэнтаздольнай, таму было вырашана часова спыніць завод. Аднавіць яго працу меркавалася бліжэйшым часам. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: bobruisk.ru На бабруйскім ААТ "ФанДОК" у ноч з 9 на 10 снежня прагрымеў выбух. Як піша "Вечерний Бобруйск", на заводзе па вытворчасці ДСП, які будавалі кітайцы,...
|
|