У Беларусі выявілі дзевяць падробленых банкнот беларускіх рублёў
13.12.2016 18:24
—
Разное
|
Фота: БЕЛТА У Беларусі за першыя дзевяць месяцаў 2016 года выявілі дзевяць падробленых банкнот беларускіх рублёў. Дзве з іх — падробленыя банкноты наміналам 5 рублёў узору 2009 года, якія былі ўведзеныя ў абарот з 1 ліпеня. Усе яны былі вырабленыя без імітацыі элементаў абароны, інфармуе У студзені-верасні банкаўскія работнікі выявілі 856 падробленых грашовых знакаў, з іх толькі 6 — манеты. Калі параўноўваць з аналагічным перыядам 2015 года, то сёлета агульная колькасць выяўленых падробленых грашовых знакаў павялічылася амаль на 10%. Сярод фальшывак долары складаюць 53%, расійскія рублі — крыху больш за 34%, еўра — 11,4%. У 2016-м выявілі па адной падробленай банкноце ўкраінскай грыўны, фунта стэрлінгаў і кітайскага юаня. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: БЕЛТА У Беларусі за першыя дзевяць месяцаў 2016 года выявілі дзевяць падробленых банкнот беларускіх рублёў. Дзве з іх — падробленыя банкноты наміналам 5...
|
|