У мінскім метро хлопец заявіў, што ў заплечніку яго сябра ёсць бомба
14.12.2016 13:16
—
Разное
|
Фота: БЕЛТА У мінскім метро 16-гадовы хлопец заявіў, што ў заплечніку яго 17-гадовага сябра ёсць бомба. Здарэнне адбылося на станцыі "Трактарны завод" яшчэ 10 снежня. Работнікі метрапалітэна выклікалі міліцыю. Заплечнік накрылі лакалізатарам выбуху, быў перакрыты праход для пасажыраў. На месца прыехалі сапёры, але нічога небяспечнага ў заплечніку не было, хлопец проста пажартаваў. У яго адносінах распачалі крымінальную справу за заведама непраўдзівае паведамленне пра небяспеку. Міліцыя папярэджвае пра адказнасць за падобныя "жарты". Гэта можа быць штраф, арышт ці абмежаванне волі на тэрмін да 5 гадоў, альбо пазбаўленне волі — да 7 гадоў, інфармуе Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: БЕЛТА У мінскім метро 16-гадовы хлопец заявіў, што ў заплечніку яго 17-гадовага сябра ёсць бомба. Здарэнне адбылося на станцыі "Трактарны завод" яшчэ 10 снежня.... |
|