На трасе пад Гроднам фура пратараніла аўто з аўташколы (відэа)
16.12.2016 15:10
—
Разное
|
Недарэчнае ДТЗ адбылося на трасе М6 пад Гроднам. Падчас вучэбнай паездкі Daewoo Matiz аўташколы была пратараненая фурай, піша Небяспечнае здарэнне было зафіксаванае на відэарэгістратар у машыне аўташколы. Дырэктар аўташколы "Аўталюкс" распавёў, што інцыдэнт адбыўся на пачатку тыдня. Курсантка аўташколы разам з інструктарам адпрацоўвалі кіраванне па загараднай трасе М6, калі ў іх машыну ззаду ўехала фура. Навучальны аўтамабіль пры гэтым ехаў з хуткасцю 60 км/гадз. Па словах кіроўцы грузавіка, ён проста "правароніў" сітуацыю. У апошні момант кіроўца фуры зрабіў рэзкі манеўр у бок, каб пазбегнуць сутыкнення. Аднак гэта мала дапамагло. На шчасце, ні курсантка, ні інструктар не пацярпелі. У аўтамабілі Daewoo Matiz пры здарэнні заклінавала заднія дзверы. Таксама ў ім давядзецца мяняць крышку багажніка, бампер і фару. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Недарэчнае ДТЗ адбылося на трасе М6 пад Гроднам. Падчас вучэбнай паездкі Daewoo Matiz аўташколы была пратараненая фурай, піша autogrodno.by. Небяспечнае здарэнне было... |
|