Былая актывістка БРСМ з рэўнасці "замовіла" свайго былога хлопца
16.12.2016 15:10
—
Разное
|
Фота Шульганавай з сацсетак У Мінскім гарсудзе 16 снежня пачаўся працэс па справе аб замозденым забойстве, пішуць Само забойства адбылося ў снежні 2015 года. Тады ў кватэры па вуліцы Алібегава праваахоўнікі знайшлі целы 24-гадовай дзяўчыны і 32-гадовага мужчыны. Матывам для забойства, як паведамлялі следчыя, стала рэўнасць. Паводле інфармацыі следства, мінчанка Аліна Шульганава хацела вярнуць свайго былога хлопца. Для гэтага яна папрасіла сваіх знаёмых, каб тыя збілі новую дзяўчыну хлопца. За гэта дзяўчына заплаціла знаёмым 5 мільёнаў рублёў (недэнамінаваных). Сама яны тым часам хацела аднавіць адносіны з каханым. Аднак нанятыя зламыснікі перастараліся і забілі парачку. Пасля гэтага яны забралі з кватэры грошы, асабістыя рэчы і ўцяклі. Затрымалі іх праз тры дні пасля злачынства. Цяпер акрамя Шульганавай пад суд трапілі нанятыя ёй знаёмыя — 23-гадовы Уладзімір Сухарко і 44-гадовы Аляксандр Жыльнікаў. Падчас расследавання выявілася, што за некалькі дзён да замоўленага нападу мужчыны ажыццявілі разбойны напад у Мінскім раёне. Тады іх ахвярай стаў 59-гадовы мужчына, які актыўна супраціўляўся. Пра Аліну Шульганаву "Беларускія навіны" пішуць, што да арышту яна працавала выхавацелькай у дзіцячым садку. Да таго дзяўчына была галоўным спецыялістам БРСМ у Ленінскім аддзеле Мінска. Сухарко і Жыльнікаў неафіцыйна працавалі на пілараме. Дарэчы, Жыльнікаў раней быў двойчы судзімы яшчэ ў 90-х гадах — за хуліганства і незакончаны крадзеж. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота Шульганавай з сацсетак У Мінскім гарсудзе 16 снежня пачаўся працэс па справе аб замозденым забойстве, пішуць "Беларускія навіны". Само забойства адбылося ў...
|
|