Пад Лунінцам аўтамабіль урэзаўся ў пліту меліярацыйнага канала (фота). 21.by

Пад Лунінцам аўтамабіль урэзаўся ў пліту меліярацыйнага канала (фота)

19.12.2016 18:54 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: gaibrest.by

Аўтааварыя ў Лунінецкім раёне скончылася лякарняй для пасажыра "Пежо". Як паведамляе gaibrest.by, ДТЗ адбылося ўдзень 18 снежня, каля 13.25.

Паводле папярэдняй інфармацыі, 23-гадовая жыхарка Ляхавічаў ехала з мужам на "Пежо". За 100 метраў ад вёскі вёскі Бастынь жанчына не справілася з кіраваннем, і аўтамабіль занесла на дарозе. Па звестках ДАІ, кіроўца не выбрала бяспечную хуткасць руху, не ўлічыла ўмовы надвор'я і стан праезнай часткі дарогі. Пры заносе аўтамабіль занесла ў правы кювет, дзе ён сутыкнуўся з жалезабетоннай плітой меліярацыйнага канала.

Пры ДТЗ пацярпеў 27-гадовы пасажыр — муж кіроўцы, які знаходзіўся на пярэднім сядзенні. З траўмамі яго шпіталізавалі ў Лунінецкая цэнтральную раённую лякарню. Па звестках ДАІ, стаж кіравання кіроўцы складае паўгода.

Па факце ДТЗ праводзіцца праверка.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: gaibrest.by Аўтааварыя ў Лунінецкім раёне скончылася лякарняй для пасажыра "Пежо". Як паведамляе gaibrest.by, ДТЗ адбылося ўдзень 18 снежня, каля 13.25. Паводле...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика