Кіроўца фуры разаграваў ежу на газавай гарэлцы і атрымаў цяжкія апёкі. 21.by

Кіроўца фуры разаграваў ежу на газавай гарэлцы і атрымаў цяжкія апёкі

20.12.2016 11:08 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: БЕЛТА

Кіроўца фуры разаграваў ежу на газавай гарэлцы і атрымаў цяжкія апёкі. Здарэнне адбылося а 4-й гадзіне раніцы 20 снежня на абочыне аўтадарогі "М-1" каля вёскі Заямнае ў Стаўбцоўскім раёне.

Як інфармуе прэс-служба МНС, газавая гарэлка была ўсталяваная ў кабіне аўтамабіля МАЗ-5440. У выніку ўспышкі газа-паветранай сумесі кабіна загарэлася, мужчына атрымаў апёкі 1-3 ступені (70-80% цела). Пажар ліквідавалі відавочцы. Кіроўца знаходзіцца ў рэанімацыі.

Мяркуецца, што прычынай узгарання магло стаць парушэнне эксплуатацыі газавай гарэлкі.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: БЕЛТА Кіроўца фуры разаграваў ежу на газавай гарэлцы і атрымаў цяжкія апёкі. Здарэнне адбылося а 4-й гадзіне раніцы 20 снежня на абочыне аўтадарогі "М-1" каля...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика