Рабаў: Моцных маразоў да канца года не чакаецца. 21.by

Рабаў: Моцных маразоў да канца года не чакаецца

20.12.2016 14:10 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: БЕЛТА

Моцных маразоў да канца года ў Беларусі не чакаецца. Пра гэта піша ў Facebook Дзмітрый Рабаў, начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды. Паводле яго слоў, да канца снежня беларусаў чакае цёплае надвор'е, тэмпература паветра будзе на 3-5 градусаў вышэйшай за норму. "Сырыя туманы стануць візітоўкай гэтых дзён", — адзначае Рабаў.

У сераду, 21 снежня, амаль па ўсёй Беларусі чакаецца туман, на ўсходзе краіны — галалёд, на дарогах — галалёдзіца. Уначы прагназуецца ад мінус 3 да плюс 2 градусаў (на Гомельшчыне пры праясненнях — да мінус 5), удзень — ад мінус 1 да плюс 4 градусаў. У чацвер у начныя гадзіны будзе ад 0 да мінус 6 градусаў, у дзённыя гадзіны — ад мінус 1 да плюс 5 градусаў. Падобныя ўмовы надвор'я захаваюцца і ў наступныя дні. У пятніцу магчымыя мокры снег і дождж, у суботу — без ападкаў, у нядзелю ападкі магчымыя амаль па ўсёй краіне.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: БЕЛТА Моцных маразоў да канца года ў Беларусі не чакаецца. Пра гэта піша ў Facebook Дзмітрый Рабаў, начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика