Абвешчаны склад журы сумеснага творчага конкурса "Мова. Музыка. Футбол"
20.12.2016 20:06
—
Разное
|
Абвешчаны склад журы сумеснага творчага конкурса АБФФ ды «Арт Сядзібы». Федэрацыя футбола Беларусі і культурная пляцоўка «Арт Сядзіба» абвяшчаюць пра працяг прыёму заявак на творчы конкурс «Мова — Музыка — Футбол». «Мы атрымалі вялікую колькасць лістоў ад музычных гуртоў з просьбай працягнуць дэдлайн прыёму заявак на конкурс і вырашылі задаволіць пажаданні. Дасылайце свае музычныя кампазіцыі да 1 студзеня 2017 году на e-mail: Мы не абмяжоўваем удзельнікаў конкурса ў музычных стылях і фарматах. Поўная воля творчасці і праяўлення музычна-паэтычных талентаў. Чакаем песні па-беларуску з патрыятычным зместам. Мы чакаем ад вас песні, якія падымаюць дух, якія могуць гучаць на стадыёнах падчас футбольных матчаў. Усё, што аб’ядноўвае беларускую мову, беларускі футбол і беларускую музыку: спачатку збіраем, пасля слухаем і спяваем разам!", — гаворыцца ў рэлiзе АБФФ. Абвяшчаем склад журы, што будзе ацэньваць удзельнікаў конкурса: Арцём Быкаў - футбаліст клуба «Дынама Мінск», неаднаразовы прызёр чэмпіянатаў Беларусі па футболе; Дзмітрый Герчыкаў - намеснік старшыні дэпартамента маркетынгу і камунікацый АБФФ, спартыўны каментатар; Кірыл Клімянкоў - журналіст, рэдактар парталу sport.tut.by; Алесь-Францішак Мышкевіч — музыка гуртоў The Superbullz і «Крамбамбуля»; Арцём Лук’яненка — удзельнік гурту NAVI, суаўтар афіцыйнага саундтрэку нацыянальнай зборнай Беларусі па футболе. Праект будзе доўжыцца да вясны 2017 году і будзе складацца з шасці этапаў. Першы і асноўны этап — гэта музычны конкурс, на які да 1 студзеня прымаюцца песні на беларускай мове адпаведна тэмам: Наступныя этапы: — запіс песень-фіналістаў на прафесійнай студыі; Беларускамоўныя песні на конкурс з пазнакаю «Мова — Музыка — Футбол» прымаюцца ў фарматах аўдыё і відэа да 1 студзеня на e-mail: — гатовыя студыйныя запісы (якасна запісаныя песні, што не патрабуюць перазапісу і дадатковай працы, якія раней публікаваліся (ці не публікаваліся); Па вынiках будуць вызначаныя тры пераможцы 1 месца — здымкі кліпа, студыйны запіс песні, выступленне на фінальным канцэрце праекту і на «Барысаў-Арэне» ў рамках аднаго з матчаў нацыянальнай зборнай Беларусі, ратацыя песні на радыё, футбольны мяч з аўтографамі зборнай, 2 месца — студыйны запіс, выступленне на фінальным канцэрце праекту і на «Барысаў-Арэне» ў рамках аднаго з матчаў нацыянальнай зборнай Беларусі, ратацыя песні на радыё; 3 месца — студыйны запіс, прафесійны вакальны мікрафон, выступленне на фінальным канцэрце праекта. Таксама будуць вызначаныя пераможцы ў дадатковых намінацыях «Глядацкія сімпатыі», «Лідары сацыяльных сетак», «Выбар генеральнага спонсара», «Песня стадыёна», «Выбар Белакрылых». Гэтыя пераможцы атрымаюць падарункі ад арганізатараў і партнёраў конкурсу: абанементы на хатнія гульні нацыянальнай футбольнай зборнай, атрыбутыку зборнай (майкі, рэплікі, шалікі), сувеніры і іншыя памятныя падарункі. Усе ўдзельнікі конкурсу атрымаюць запрашальнікі на фінальны фестываль і музычны дыск «Мова — Музыка — Футбол» ад кампаніі «Планета Вігма» з творамі ўдзельнікаў конкурсу, а таксама песнямі, напісанымі раней у Беларусі пра футбол і для футбола. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Абвешчаны склад журы сумеснага творчага конкурса АБФФ ды "Арт Сядзібы". |
|