У Мінску затрыманы дырэктар аднаго з візавых цэнтраў. 21.by

У Мінску затрыманы дырэктар аднаго з візавых цэнтраў

28.12.2016 19:58 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


У Мінску затрымалі дырэктара турфірмы за нелегальныя паслугі па падрыхтоўцы дакументаў для шэнгенскіх візаў. Як інфармуе тэлеканал "Беларусь 1", схема працавала з 2013 года. Супрацоўнікам кампаніі было не важна, ці мае чалавек права наведваць Еўропу. Усе неабходныя дакументы яны збіралі самі. Пры гэтым незаконна выкарыстоўвалі пячаткі розных банкаў або фірмаў.

Паведамляецца, што паслугамі згаданай турфірмы карысталіся ў тым ліку і арганізатары каналаў нелегальнай міграцыі. Падчас вобыску ў зламыснікаў знайшлі і канфіскавалі звыш 300 тысяч долараў, амаль сто падробленых пячатак, клішэ і даведак. Паводле інфармацыі праваахоўнікаў, сярод кліентаў часта сустракаліся і выхадцы з краін "з павышанай тэрарыстычнай актыўнасцю". Дакладная колькасць людзей, якім удалося атрымаць візу па падробленых дакументах, высвятляецца.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Мінску затрымалі дырэктара турфірмы за нелегальныя паслугі па падрыхтоўцы дакументаў для шэнгенскіх візаў. Як інфармуе тэлеканал "Беларусь 1", схема працавала з...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика